взлом

ENG

ПРАВІЛЫ ДЛЯ АЎТАРАЎ

“Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія”

 

1. Рэдакцыйная калегія прымае да разгляду матэрыялы, што адпавядаюць патрабаванням, якія прад’яўляе да навуковых артыкулаў Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь (далей – ВАК Рэспублікі Беларусь).
2. За прадстаўленне ў рэдакцыю ўжо раней апублікаваных або прынятых да друку іншымі выданнямі артыкулаў адказнасць нясуць аўтары.
3. За дакладнасцьфактаў і цытат, пададзеных у артыкулах,адказнасць нясуць аўтары.
4. Аўтары разам з рукапісам навуковага артыкула прадстаўляюць выпіску з пратакола пасяджэння вучонай рады, аддзела, кафедры з месца працы з рэкамендацыяй артыкула да друку.
5. Дапускаецца замест выпіскі з пратакола прадставіць дзве рэцэнзіі – доктара і кандыдата навук, якія з’яўляюцца спецыялістамі ў той галіне ведаў, па якой зроблена даследаванне. Рэцэнзіі павінны ўтрымліваць рэкамендацыі артыкула да друку.
6. Для  публікацый дакументальных крыніц,  матэрыялаў інфармацыйнага характару і рэцэнзій рэкамендацыі да друку не патрабуюцца.
7. Рукапіс патрэбна заверыць подпісам аўтара,  паставіць дату, а таксама ўказаць прозвішча, імя і імя па бацьку, месца працы, займаемую пасаду, вучоную ступень, званне, кантактныя тэлефоны (e-mail) для сувязі рэдакцыі з аўтарам. Разам з раздрукоўкай прадстаўляецца ідэнтычны электронны варыянт артыкула.
8. Артыкул забяспечваецца анатацыяй на беларускай (рэзюмэ) і/або рускай (резюме), а таксама англійскай (summary) мовах памерам 100–150 слоў.
11. Аб’ём навуковага артыкула – не менш за 14 тыс. і небольш  за  20  тыс.  знакаў; аб’ём публікацыі дакументальных крыніц – да 40 тыс. знакаў. Раздрукоўка артыкула выконваецца шрыфтам TimesNewRoman, кеглем у 14 пунктаў, праз 1,5 інтэрвала паміж радкамі. Памеры палёў: верхняе і ніжняе – па 2,0 см, левае – 3,0, правае – 1,5 см.
12. Ілюстрацыйны матэрыял падаецца ў фармаце JPEG або TIF (не больш за пяць ілюстрацый).
13. Бібліяграфічныя спасылкі даюцца адпаведна згадванні па тэксце і афармляюцца згодна з загадам ВАК Рэспублікі Беларусь ад 25.06.2014 № 159 (у рэдакцыі загада ВАК Рэспублікі Беларусь ад 08.09.2016 № 206).
14. Тэрмін падачы артыкулаў – да 31 кастрычніка бягучага года. Пасля гэтай даты матэрыялы прымаюцца для публікацыі ў наступны выпуск зборніка.
15. Рэдакцыя зборніка не ўтрымлівае плату з аўтара за публікацыю навуковых артыкулаў і не выплачвае аўтарскі ганарар.

Кантакты:
Па пытаннях этналогіі, этнаграфіі, сацыяльнай /культурнай антрапалогіі
Гурко Аляксандра Уладзіміраўна
Ізергіна Алена Мікалаеўна
+375 172702924

e-mail vesnik.etnalogii@gmail.com

© Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, 2020
© Часопіс «Веснік этнаграфіі, этналогіі і антрапалогіі», 2020

 
взлом почты icq