взлом

ENG

Издания сотрудников Центра

2022 год

Бараноўскі, А. А. Беларуская філасофская лірыка мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў / Алесь Бараноўскі; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 165 с.
ISBN 978-985-08-2873-6.

Манаграфія з’яўляецца першым у айчынным літаратуразнаўстве комплексным даследаваннем беларускай філасофскай паэзіі канца ХХ – пачатку ХХІ ст. Гісторыка-тэарэтычнае значэнне даследавання заключаецца ў канкрэтызацыі, удакладненні і абагульненні звестак пра згаданы від лірыкі.
Выданне адрасавана літаратуразнаўцам і літаратарам, выкладчыкам беларускай літаратуры, студэнтам і навучэнцам школ, філосафам, бібліятэкарам, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучасным літаратурным працэсам Беларусі.


Бахановіч, Н. Л. Абліччы Іншага ў шматмоўнай літаратуры Беларусі XIX cтагоддзя: манаграфія / Н. Л. Бахановіч; навук. рэд. І. М. Запрудскі; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 305 с.
ISBN 978-985-08-2908-5.

На матэрыяле беларускай літаратуры XIX cт. разглядаюцца ўяўленні нашых продкаў пра іншыя народы, краіны, канфесіі. У цэнтры ўвагі знаходзяцца як блізкія этнасы (палякі, рускія, украінцы), так і аддаленыя ці няроднасныя (габрэі, немцы, французы і інш.). У святле стаўлення да Іншага/Другога/Чужога паказваецца шлях беларусаў да ўсведамлення сябе як супольнасці і імкненне нацыянальна «адбыцца» ў гісторыі.
Адрасуецца гуманітарыям, літаратуразнаўцам, выкладчыкам вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, усім зацікаўленым беларускай гісторыяй і літаратурай Новага часу.


Беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі і імагалогія / Т. П. Барысюк [і інш.] ; навук. рэд. У. В. Гніламедаў, М. У. Мікуліч. – Мінск : Беларуская навука, 2022. – 492 с.
ISBN 978-985-08-2832-3.

Калектыўная манаграфія прысвечана вывучэнню інтэграцыйных асноў і прынцыпаў развіцця беларускай і еўрапейскіх літаратур – рускай, украінскай, польскай, англійскай, іспанскай і інш. У ёй упершыню ў літаратуразнаўстве на багатым факталагічным і навукова-тэарэтычным матэрыяле асэнсоўваюцца беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі ў імагалагічным аспекце.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам і ўсім, хто цікавіцца беларускай інтэлектуальна-творчай спадчынай.


Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: зборнік навуковых артыкулаў: да 90-годдзя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.]; уклад. Н. В. Якавенка; навук. рэд. І. В. Саверчанка. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 507 с.
ISBN 978-985-08-2897-2.

Зборнік падрыхтаваны па выніках Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: канцэпцыі, напрамкі, навуковыя школы (да 90-годдзя з дня заснавання Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы)», праведзенай у Мінску 1–2 красавіка 2021 г. Артыкулы прысвечаны асэнсаванню здабыткаў і перспектыў развіцця айчыннага прыгожага пісьменства, найбольш актуальным пытанням літаратуразнаўчай навукі, выбітным даследчыкам літаратуры – М. Арочку, В. Жураўлёву, В. Каваленку, Г. Кісялёву, М. Мушынскаму, А. Яскевічу і інш.
Выданне адрасавана літаратуразнаўцам, літаратарам, выкладчыкам беларускай і замежнай літаратуры, студэнтам і навучэнцам школ, бібліятэкарам, а таксама ўсім, хто цікавіцца нацыянальным літаратурным працэсам.


Беларуская этнаграфiя, этналогiя i антрапалогiя / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А. У. Гурко. – Мiнск : Беларуская навука, 2022. – Выпуск 1. – 292 с.

Зборнік уключае артыкулы, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага і сусветнага народазнаўства. Разглядаюцца пытанні фарміравання этнічнай і нацыянальнай ідэнтычнасці, праблемы матэрыяльнай, духоўнай, сацыяльнай культуры насельніцтва Беларусі; гістарыяграфія этнагенезу і этнічнай гісторыі беларусаў; пытанні фізічнай антрапалогіі. Прадстаўлены рубрыкі па праблемах этнакультурных працэсаў памежжа і гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі; вынікі палявых этнаграфічных даследаванняў; тэматычныя артыкулы па культуры этнічных супольнасцей Беларусі, Расіі і Малдовы, па гісторыі і культуры беларускай дыяспары. Таксама змешчаны артыкулы, прысвечаныя юбілеям навукоўцаў, і рэцэнзіі на новыя выданні па адзначанай тэматыцы.
Разлічаны на этнографаў, этнолагаў, антраполагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, выкпадчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў.


Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. / гал. рэд. Т. Валодзіна. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – Вып. 9. – 409 c.

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «Беларускі фальклор у замежных публікацыях», «З рукапіснай фальклорнай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «In memoriam». Тэарэтычны блок адведзены актуальным пытанням фальклорнага працэсу ў сённяшніх умовах, даследуюцца розныя аспекты абраднасці, антрапалогіі жылля, сакральнай тапаграфіі і інш. Шырока прадстаўлены фальклорныя запісы беларусаў з розных, у тым ліку замежных, архіваў, упершыню друкуюцца раннія запісы А. Сержпутоўскага.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, мастацтвазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.


Великая Отечественная война в белорусской музыке: память потомков / И. Л. Горбушина [и др.]. – Минск: Беларуская навука, 2022. – 239, [1] с.: ил.
ISBN 978-985-08-2895-8.

Книга посвящена претворению темы Великой Отечественной войны в белорусском композиторском творчестве и песенном фольклоре, подвигу белорусских артистов и партизан-музыкантов. В ней рассмотрен феномен партизанской песни и его роль в поддержке боевого духа защитников Отечества. Монография охватывает все жанры композиторского творчества – симфоническую, вокально-симфоническую и хоровую музыку, концерты и камерно-инструментальные произведения, песни, оперы и балеты, написанные как во время, так и после Великой Отечественной войны.
Предназначена для музыкантов, педагогов, любителей музыки и всех тех, кто чтит память о героях Великой Отечественной войны.


Галуза, І. У. Язэп Драздовіч. Моўная і этнаграфічная спадчына: архіўныя матэрыялы / Ірына Галуза; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства ім. Я. Коласа, Цэнтр. навук. бібліятэка ім. Я. Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 677 с.
ISBN 978-985-08-2860-6.

Манаграфія ўпершыню ўводзіць у навуковы ўжытак рукапісную спадчыну Я. Драздовіча ў галіне лексікаграфіі і этнаграфіі, што знаходзіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі і Бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. Тэрміналагічныя, краёвыя, дыялектныя (у тым ліку ілюстраваны) слоўнікі, разнастайныя тэматычныя словазборы, прыказкі і прымаўкі, народныя песні, карэспандэнцыя і інш. размеркаваны ў 13 раздзелаў і суправаджаюцца ўступнымі артыкуламі. Агульны аб’ём знойдзеных на дадзены час і падрыхтаваных да друку матэрыялаў складае больш за 18,5 тыс. дзісенскіх і пінскіх лексем, а таксама каля 1,7 тыс. устойлівых адзінак розных жанраў.
Разлічана на даследчыкаў, мовазнаўцаў і аматараў роднай мовы.


Гарадніцкі, Я. А. Беларуская літаратура другой паловы XX ст. (аўтары, жанры, стылі) / Я. А. Гарадніцкі; навук. рэд. У. В. Гні­ламёдаў. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 231 с.
ISBN 978­-985-­08-­2924-­5.

Манаграфія з’яўляецца працягам працы аўтара над эстэтычнай праблематыкай літаратуры, распачатай кнігай «Літаратура як мастацтва» (Мінск: Беларус. навука, 2014). У кнізе падсумоўваюцца вынікі мастацкага развіцця нацыянальнай літаратуры ў адзін з най­больш плённых перыядаў яе існавання. Тэндэнцыі і напрамкі, характэрныя для мастацкіх пошукаў таго часу, разглядаюцца з эстэтычнага пункту гледжання. Даследуецца праблема наватарства, фарміравання новых жанравых форм. Аб’ектам аналізу сталі прас­торава­часавыя каардынаты мастацкага свету літаратуры, асноўныя вобразы­архетыпы, сімвалы і топасы, самыя паказальныя з’явы ў літаратуры другой паловы ХХ ст. і яскравыя постаці яе стваральнікаў.
Адрасуецца студэнтам і выкладчыкам гуманітарных ВНУ, даследчыкам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры.


Гістарычны слоўнік беларускай мовы: інфармацыйна-даведачны выпуск / Н. В. Паляшчук [і інш.]; рэдкал.: Н. В. Паляшчук (адк. рэд.), Э. В. Ярмоленка, С. М. Макітрук; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 273, [1] с.: іл.
ISBN 978-985-08-2915-3.

У кнізе адлюстраваны этапы і вынікі падрыхтоўкі і выкарыстання ў сучаснай гуманітарыстыцы выдання «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» ў 37 выпусках.
Дадзены выпуск будзе запатрабаваны пры стварэнні навуковых прац у галіне гістарычнай лексікалогіі і лексікаграфіі, гісторыі беларускага мовазнаўства, тэорыі і практыкі беларускай і славянскай лексікаграфіі, навуказнаўства; у выкладчыцкай практыцы; у мерапрыемствах па папулярызацыі нацыянальнай спадчыны, дасягненняў беларускай навукі ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.
Адрасавана мовазнаўцам, даследчыкам сумежных навуковых напрамкаў, выкладчыкам, усім, хто цікававіцца гісторыяй Беларусі, беларускай навукі і культуры.


Елынцева, И. В. Морфемно-словообразовательный словарь: как растет слово: 1–4 классы / И. В. Елынцева. – Изд. 4-е. – Ростов п/Д: Феникс, 2022. – 159 с. – (Словарь школьника).
ISBN 978-5-222-37009-4. Морфемно-словообразовательный словарь включает более 2 500 слов. Основу словаря составила прежде всего общеупотребительная лексика, используемая в учебниках по русскому языку для начальной школы. В нем представлена морфемная и словообразовательная структура производных слов, относящихся к таким частям речи, как имя существительное, имя прилагательное, глагол и наречие. При составлении словаря использовался алфавитный принцип подачи материала. Словарь предназначен в первую очередь для младших школьников и учителей начальных классов общеобразовательных школ, гимназий.


З рукапіснай спадчыны татараў ВКЛ: тэксты і даследаванні: зборнік навуковых прац / Цэнтр даследаванняў беларус. культуры, мовы і л-ры НАН Беларусі, Ін-т мовазнаўства; навук. рэд.: І.А. Сынкова, М.У. Тарэлка. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 177 с.

Артыкулы, што змешчаны ў зборніку, закранаюць розныя аспекты вывучэння рукапіснай спадчыны татараў Вялікага Княства Літоўскага. Розныя пісьмовыя помнікі даследуюцца праз прызму мовазнаўства, рэлігіязнаўства, культуралогіі. У другой частцы даецца кадыкалагічнае і бібліяграфічнае апісанне рукапісаў, якія ўпершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак.
Кніга разлічана на шырокае кола даследчыкаў (філолагаў, гісторыкаў, культуролагаў), а таксама на ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.


Зубко, Д. Г. Белорусы в Китае. – Минск: Беларуская навука, 2022. – 223 с.: ил. – (Мир глазами этнолога).
ISBN 978-985-08-2864-4.

Книга «Белорусы в Китае» посвящена проблеме этнокультурной адаптации белорусов в Китайской Народной Республике. Исследование этнокультурной адаптации белорусов в КНР проводилось на основе собранных автором полевых и архивных материалов, анализа средств массовой информации (2000–2019 гг.), а также открытых интернет-источников. В книге впервые представлены уникальные фотографии первых белорусских эмигрантов на территории Китая, показано расселение белорусов-мигрантов в современный период, даны социально-демографические характеристики, выявлены особенности процесса адаптации белорусов к условиям проживания в Китае в области материальной, духовной и социальной культуры, рассмотрен опыт адаптации в контексте белорусско-китайских отношений.
Книга адресована историкам, студентам вузов, широкому кругу читателей и всем, кто интересуется этнокультурными процессами белорусов за пределами Республики Беларусь.


Казка ў еўрапейскай прасторы 2: гісторыя і сучаснасць: матэрыя­лы II Міжнар. форуму даследчыкаў беларус. казкі (Мінск, 27–29 мая 2021 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаван­няў беларускай культуры, мовы і літаратуры; уклад. Ю. В. Пацюпа; рэдкал.: А. І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 211 с.: іл.
ISBN 978­-985­-08­-2933-7.

У зборніку змяшчаюцца даклады ўдзельнікаў II Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі, які адбыўся 27–29 мая 2021 г. у Мінску. Разглядаюц­ца фальклорныя і літаратурныя казкі, значнае месца адводзіцца ўплыву казкавага фальклору на літаратуру, кіно, выяўленчае мастацтва. Фалькларысты, лінгвісты, літаратура­ і мастацтвазнаўцы даследуюць праблемы збірання, архівацыі і каталагізацыі народных казак, іх паэтыку і мову, інтэрпрэтацыю і трансфармацыю ў су­часных культурных рэаліях.
Адрасуецца фалькларыстам, літаратуразнаўцам, этнолагам, лінгвістам і ўсім, каго цікавяць казка як жанр і казкавыя аспекты ў культуры.


Крапіва, К. Драматургія / Кандрат Крапіва, Андрэй Макаёнак; уклад. і камент. Л. У. Іконнікавай; навук. рэд. Я. А. Гарадніцкі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2022. – 742 с. – (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 24).
ISBN 978-985-02-2132-2.

У чарговы, 24-ты том «Залатой калекцыі беларускай літаратуры» ўвайшлі выбраныя творы для двух выдатных драматургаў ХХ стагоддзя. – Кандрата Крапівы і Андрэя Макаёнка.


Ляшкевіч, А. І. Традыцыйны каляндар: нарысы. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 416 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2817-0.

У кнізе сабраны нарысы пра святы, якія пісаліся ў 2014–2021 гг., са зваротам да вялікага дыяпазону навуковай літаратуры і палявых матэрыялаў, а таксама рэпартажы з выездаў на святкаванні ў асобныя вёскі. Абрады гадавога кола разглядаюцца на агульна еўрапейскім фоне. Некалькі тэкстаў прысвечаны параўнанню беларускіх і польскіх свят.
Для шырокага кола аматараў народнай культуры.


Малая радзіма ў творчасці беларускіх пісьменнікаў / рэдкал.: Я. А. Гарадніцкі [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск: Беларуская навука, 2022.– 219 с.
ISBN 978-985-08-2858-3.

Выданне прадстаўляе тэму, якая даволі шырока культывуецца ў айчынным прыгожым пісьменстве. Аналітычнай увагай літаратуразнаўцаў краіны і нават замежжа ахоплена творчасць аўтараў ХІХ–ХХІ стагоддзяў: Я. Чачота, У. Сыракомлі, А. Бартэльса, Я. Коласа, М. Гарэцкага, К. Чорнага, Я. Янішчыц, В. Віткі, В. Карамазава, Г. Далідовіча, В. Гардзея, А. Федарэнкі, Г. Тарасевіча, І. Шклярэўскага. Чытач мае магчымасць пазнаёміцца і з традыцыйнай рэпрэзентацыяй тэмы, і з новымі яе даследчыцкімі ракурсамі.
Разлічана на прафесійных філолагаў і на шырокае кола чытачоў.


Мікалай Шчакаціхін: да 125-годдзя з дня нараджэння (Матэрыялы круглага стала, Мінск, 4 лістапада 2021 г.) / НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; гал. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск: Права і эканоміка, 2022. – 62 с.
ISBN 978-985-887-003-4.

У зборніку змешчаны даклады ўдзельнікаў круглага стала, прысвечанага 125-годдзю з дня нараджэння М. М. Шчакаціхіна і праведзенага 4 лістапада 2021 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі імя К. Крапівы НАН Беларусі. У матэрыялах адлюстраваны ўклад даследчыка ў развіццё сучаснага мастацтвазнаўства. Адрасуецца мастацтвазнаўцам, архітэктарам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускага мастацтва.


Мікуліч, М. У. Краса, і праўда, і змаганне: літаратурна-крытычныя артыкулы / М. У. Мікуліч. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 403 с.: [8] л. іл.
ISBN 978-985-08-2936-8.

Кнігу склалі выбраныя літаратурныя партрэты Казіміра Сваяка, Уладзіміра Жылкі, Міхася Васілька, Максіма Танка, Валянціна Таўлая, Міколы Арочкі, Ніла Гілевіча і іншых беларускіх паэтаў cа складанай і пакручастай жыццёвай біяграфіяй. Іх творчасць вызначаецца самабытнасцю мастацкага светаўспрымання і мыслення, ахвярнасцю служэння свайму духоўна-маральнаму ідэалу і грамадзянска-патрыятычнаму абавязку.
Выкарыстоўваючы архіўныя і эпісталярныя першакрыніцы, прыводзячы фрагменты сваіх гутарак з пісьменнікамі, аўтар асвятляе новыя старонкі літаратурнай спадчыны Заходняй Беларусі, іх сувязі з літаратурна-мастацкім працэсам у БССР, разглядае асноўныя этапы ідэйна-эстэтычнага развіцця паэтаў, аналізуе асаблівасці іх духоўна-філасофскіх поглядаў, выяўляе уклад мастакоў у літаратурную гісторыю Беларусі.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, культуролагам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам, усім, хто цікавіцца беларускай інтэлектуальна-творчай спадчынай.


Навуковая спадчына В. К. Бандарчыка: зборнік матэрыялаў Рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларус. этнолага Васіля Кірылавіча Бандарчыка, г. Слуцк, 8 кастр. 2020 г. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы; склад. Я. А. Ненадавец; рэдкал.: А. І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 361 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2893-4.

У зборніку прадстаўлены матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага этнолага Васіля Кірылавіча Бандарчыка, якая адбылася ў Слуцку 8 кастрычніка 2020 г. У матэрыялах адлюстраваны найбольш важныя і актуальныя пытанні навуковай спадчыны Васіля Бандарчыка, заснавальніка школы беларускай этналогіі, а таксама разглядаюцца праблемы сучаснай беларускай этналогіі.
Адрасуецца этнолагам, гісторыкам, краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, усім, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі, культуры і паходжання беларускага народа.


Ненадавец, А. М. Нарысы беларускай дэманалогіі / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 301 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2901-6.

У кнізе аналізуюцца пытанні дэманалогіі ва ўяўленнях беларускага народа і яе адлюстраванне ў самых разнастайных відах і жанрах традыцыйнай вусна-паэтычнай творчасці. Разгледжаны жанравыя асаблівасці, ідэйна-тэматычны змест, прасочаны карані найбольш папулярных дэманалагічных персанажаў і вобразаў.
Прызначаецца для работнікаў навуковых і культурна-асветных устаноў, выкладчыкаў вышэйшай і сярэдняй школы, аспірантаў і студэнтаў, усіх тых, хто любіць таемны свет даўніны.


Ремишевский, К. И. «Врагу беспощадная лютая месть!»: кинолетопись и киножурнал «Савецкая Беларусь» огненных лет (июнь 1941 – ноябрь 1945 года) / К. И. Ремишевский; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исследований белорус. культуры, яз. и лит. – Минск: Беларуская навука, 2022. – 271 с.: ил.
ISBN 978-985-08-2890-3.

В издании рассмотрен широкий спектр искусствоведческих проблем, связанных с изучением белорусского неигрового экранного наследия периода Великой Отечественной войны. Особое внимание уделено практическому применению методологии историко-искусствоведческой атрибуции кинохроникального материала, позволяющей вернуть «раздокументированной» кинолетописи статус полноценного экранного документа. Приведены новые сведения о фронтовом кинолетописном материале, хроникально-документальных фильмах и выпусках киножурнала «Савецкая Беларусь» за 1942–1945 гг. Исследованы результаты работы Белорусской студии кинохроники, в годы оккупации Беларуси временно находящейся в Москве, проанализирован комплекс творческо-организационных мероприятий 1942–1945 гг., направленных на восстановление белорусского хроникально-документального кинопроцесса.
Рекомендуется для историков, культурологов, работников сферы культуры, а также широкого круга читателей.


Саверчанка, І. В. Рыцары Белай Русі / І. В. Саверчанка. – Мінск: Беларусь, 2022. – 167 с.
ISBN 978-985-01-1519-5.

Галоўныя героі твораў – знакамітыя асобы нацыянальнай гісторыі: першы полацкі князь Рагвалод і яго дачка Рагнеда, магутны валадар Усяслаў Чарадзей, вялікія князі Міндоўг, Войшалк і Трайдзень. Распавядаецца пра іх подзвігі, супрацьстаянне агрэсіі крыжакоў і мангола-татар. Асвятляюцца важнейшыя сацыяльныя і грамадска-палітычныя падзеі Х–ХІІІ стагоддзяў, раскрываюцца абставіны ўзнікнення першых дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях, а таксама асабісты ўклад валадроў у іх аб’яднанне. Для шырокага кола чытачоў.


Саверченко, И. В. Стражи Отчизны: князья и магнаты Белорусской земли / И. В. Саверченко. – Минск: Беларуская навука, 2022. – 319 с.
ISBN 978-985-08-2910-8.

В доступной форме освещаются социально-политические события и становление государственных институтов в конце XIV – первой половине XVII в. Рассматривается ожесточенная борьба с внешними врагами – немецкими крестоносцами, монголо-татарами и шведами, отмечается укрепление военного и экономического потенциала государства, показана защита суверенитета и независимости страны.
Главные герои книги – могущественные правители Великого Княжества Литовского – Витовт и Казимир Ягайлович, Александр Добрый и Сигизмунд I Старый, а также влиятельные магнаты и государственные деятели – Остафий Волович и Лев Сапега. Прослеживается их многогранная деятельность, направленная на развитие страны, формирование правового государства и судебной системы.
Рассчитана на широкий круг читателей.


Старая бацькоўская хата / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Беларуская навука, 2022. – 327 с : іл . – (Традыцыйны лад жыцця).
ISBN 978-985-08-2836-1.

Кніга прысвечана адвечнай тэме – роднай хаце, якая ў жыцці кожнага з нас асацыюецца з маленствам, дзяцінствам, сталымі гадамі, з усемагчымымі гісторыямі і павер’ямі, былічкамі і паданнямі. Павялося так, што хата ўяўлялася не проста будынінай, але і адухоўленай істотай, якая чуйна ўспрымала ўсё тое, што адбывалася навокал. У цяжкую хвіліну заўсёды хочацца вярнуцца ў сцены, дзе ты з’явіўся на свет, дзе прайшлі самыя шчаслівыя гады твайго жыцця.
Адрасуецца ўсім тым, хто з замілаваннем адносіцца да роднай старонкі, хто верыць у тое, што дабро, якое творым мы, дабром да нас і вернецца...


Сучасныя праблемы анамастыкі : зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; навук. рэд. І. Л. Капылоў. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – Вып. 1. – 404 с.

Зборнік змяшчае навуковыя артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў у галіне анамастыкі. Работы закранаюць розныя віды анамастычнай лексікі і адлюстроўваюць сучасны стан беларускай і ў цэлым славянскай навукі аб уласных імёнах. Падаецца таксама падборка матэрыялаў да слоўнікаў.
Выданне адрасуецца спецыялістам у галіне анамастыкі (мовазнаўцам, гісторыкам, географам), краязнаўцам, выкладчыкам, студэнтам і школьнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі паходжання і функцыянавання ўласных імёнаў.


«Табой я жыў, табой жыву…»: пра жонку Якуба Коласа: да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі / уклад. Васіліна Міцкевіч, Вера Міцкевіч; прадм. Міколы Труса. – Мінск: Звязда, 2022. – 248 с.; [16] арк. іл.
ISBN 978-985-575-384-2.

Выданне прысвечана жонцы беларускага Песняра М. Д. Каменскай і змяшчае ўспаміны блізкіх, сваякоў, фрагменты сямейнай перапіскі і ліставання Марыя Дзмітрыеўны з іншымі асобамі з акружэння народнага паэта, дакументы і прысвячэнні , а таксама ўнікальныя фотаматэрыялы. Кніга будзе цікавая ўсім нераўнадушным да асобы і лёсу вялікага класіка і яго сям’і.


Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65000 слоў. У 2 т. Т.1. А–Н / уклад. : І.Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І.Л. Капылова. — Мінск : Беларусь, 2022. – 487 с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65000 слоў. У 2 т. Т.2. Н–Я / уклад. : І.Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І.Л. Капылова. — Мінск : Беларусь, 2022. – 483 с.

Двухтомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Прыводзяцца асноўныя граматычныя значэнні слова, стылістычныя паметы, якія ўказваюць на сферу яго ўжывання, даюцца вытворныя словы, адзначаецца націск. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі, прымаўкі. У пачатку Слоўніка змешчаны неабходныя ўступныя часткі.
Прызначаны як для спецыялістаў-мовазнаўцаў, так і для шырокага кола карыстальнікаў.


Тлумачальны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў / уклад. І. Л. Капылоў, С. Я. Рапацэвіч. – Мінск: Звязда, 2022. – 504 с. 
ISBN 978-985-575-353-8.

У слоўніку даецца тлумачэнне звыш 8000 найбольш ужывальных у школьнай практыцы і найбольш складаных для разумення слоў і устойлівых выразаў. Кніга адрасуецца навучэнцам сярэдніх агульнаадукацыйных школ і спецыяльных навучальных устаноў, а таксама тым, хто цікавіцца значэннем і правільным ужываннем беларускай лексікі.


Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў: зб. навук. арт. Вып. 3 / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Права і эканоміка, 2022. – 770 с.
ISBN 978-985-887-005-8.

У зборніку змяшчаюцца даклады i тэзiсы ўдзельнікаў другога Міжнароднага навуковага Кангрэса, які адбыўся 10 верасня 2020 года ў г. Мінску. Публікуюцца даследаванні ў галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, кіно, экранных відаў мастацтва. Разглядаюцца актуальныя задачы сучаснай культуры і захавання нацыянальных культур і гістарычна-культурнай спадчыны ў сучасных умовах. Кніга адрасуецца мастацтвазнаўцам, этнолагам, фалькларыстам, усім, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай культурай.


Тэрэза Станіславаўна Голуб. Тэксталогія і тэкстолагі / укл. В. Ф. Назараў; навук. рэд. А. А. Васілевіч. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 143 с.: іл.
ISBN 978-985-08-2922-1.

У выданне ўключаны біяграфічныя і біябібліяграфічныя звесткі пра кандыдата філалагічных навук, вядомага літаратуразнаўцу-тэкстолага, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага Т. С. Голуб; кароткі нарыс жыцця і навуковай дзейнасці; храналагічны паказальнік даследаванняў і прац, выдадзеных пад яе навуковай рэдакцыяй; артыкулы, успаміны, водгукі, вершы, дарчыя надпісы ад пісьменнікаў, навукоўцаў, сяброў; артыкул Т. С. Голуб, прымеркаваны да 100-гадовага юбілею тэксталогіі беларускай літаратуры. Разлічана на навуковую грамадскасць і ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай, літаратуразнаўчай навукай, у прыватнасці тэксталогіяй, а таксама пытаннямі музейнай справы.


У Лепелі лепей…: тапанімічныя паданні зямлі беларускай: для сярэд. і старэйш. шк. узросту / склад.: Т. В. Валодзіна, Т. І. Кухаронак; маст. Г. Л. Каліноўская. – Мінск: Беларусь, 2022. – 95 с.: іл. – (Легенды і паданні зямлі беларускай).
ISBN 978-985-01-1579-9.

У першай кнізе серыі «Легенды і паданні зямлі беларускай» сабраны народныя паданні пра ўзнікненне назваў шэрага гарадоў і вёсак Беларусі. Выданне прызначана для ўсіх, хто цікавіцца фальклорнай спадчынай нашай краіны.


Шыдлоўскі, С. А. Памеснае дваранства Беларусі: канец XVIII – пачатак ХХ ст.: этналагічнае даследаванне / С. А. Шыдлоўскі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 221 с., [19] л. іл.
ISBN 978-985-08-2882-8.

Выданне прысвечана даследаванню памеснага дваранства як элітарнай часткі беларускага этнасу. У кнізе раскрываюцца асаблівасці прыродакарыстання і рассялення, формаў матэрыяльнага жыццезабеспячэння, сацыянарматыўных практык дваран – памешчыкаў Беларусі. Дваранскі маёнтак разглядаецца як сацыякультурны, гаспадарчы і прыродна­ландшафтны комплекс – частка традыцыйнай этнаэкасістэмы Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст.
Адрасавана этнолагам, гісторыкам, краязнаўцам, студэнтам, шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Беларусі.


Ялынцава, І. У. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў для школьнікаў / І. У. Ялынцава. – Мінск: Выдавецкі цэнтр БА «Конкурс», 2022. – 128 с.
ISBN 978-985-886-085-1.

Слоўнік уключае найбольш ужывальныя літаратуразнаўчыя тэрміны і паняцці, з якімі вучні сустракаюцца ў сярэдніх і старэйшых класах (каля 400 адзінак). Значная колькасць слоўнікавых артыкулаў змяшчае ілюстрацыйны матэрыял. Ва ўсіх выпадках для ўдакладнення значэння тэрмінаў прыводзяцца прыклады з мастацкіх твораў і твораў вуснай народнай творчасці. Прызначаецца для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.


Янка Купала / укладальнік Н. Якавенка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2022. – 383 с. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі: ЖЗЛБ). 
ISBN 978-985-02-2100-1.

Кніга з’яўляецца літаратурнай мазаікай, складзенай з фрагментаў успамінаў і лістоў самога Янкі Купалы, яго родных. Сяброў, паплечнікаў, з дакументаў, артыкулаў і са шматлікіх фотаздымкаў, якія дазваляюць у храналагічным парадку, год за годам, ставараць рознакаляровымі фарбамі адмысловы жыццяпіс народнага паэта Беларусі і спрыяюць больш глыбокаму разуменню яго асобы. Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.

 
взлом почты icq