Административно-управленческий аппарат
Бараноўскі Аляксандр Віктаравіч, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук.
Тэл.: +375-17-270-04-22
E-mail: a.baranouski@belcentre.by
Нарадзіўся 24 снежня 1992 г. у г. Сянно Віцебскай вобласці. У 2016 г. з адзнакай скончыў гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. Падчас вучобы ва ўніверсітэце прайшоў перападрыхтоўку па спецыяльнасці «правазнаўства» ў ІПКіПК ВДУ імя П.М. Машэрава. У 2017 г. скончыў магістратуру ВДУ імя П.М. Машэрава. З 2017 па 2020 г. навучаўся ў вочнай аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2021 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Працоўная дзейнасць:
- з лістапада 2020 г. па чэрвень 2022 г. – навуковы супрацоўнік аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі;
- з чэрвеня 2022 г. па снежань 2023 г. – загадчык аддзела навукова-інфармацыйнай работы Інстытута гісторыі НАН Беларусі;
- са снежня 2023 г. – намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Узнагароды:
- Падзяка старшыні Сенненскага раённага выканаўчага камітэта (2015);
- Лаўрэат другой прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2018);
- Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2019 г.;
- Лаўрэат конкурса «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» за 2022 г.
- Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2023 г.у галіне гуманітарных і сацыяльных навук.
Сфера навуковыхінтарэсаў:
- Гісторыя беларускай дзяржаўнасці
- Фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі Беларусі
- Краязнаўства Сенненшчыны.
Публікацыі:
Аўтар звыш 90 публікацый у беларускіх і замежных навуковых выданнях.
У тым ліку:
Навукова-папулярныя выданні:
- Бараноўскі, А. В. Полымя (Беліца): гісторыя маёнтка і вёскі / А. В. Бараноўскі. – Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2015. – 40 с.
- Бараноўскі, А. В. Дзмітрый Прышчэпаў: старонкі жыцця / А. В. Бараноўскі. – Мінск: Беларуская навука, 2023. –291 с.
Біяграфічныя даведнікі:
- Яны нарадзіліся на Сенненшчыне :біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2016. – 135 с.
- Звязаны лёсам з Сенненшчынай : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2017. – 67 с.
Калектыўная праца:
Верховный Совет БССР первого созыва (1938–1947) = Вярхоўны Савет БССР першага склікання (1938–1947) = Supreme Soviet of the BSSR of the first convocation (1938–1947) / авт. текста: В.Г. Мазец [и др.]. – Минск : Беларусь, 2023. – 391 с.
Укладальнік зборніка навуковых артыкулаў
Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна :зб. навук. арт. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; уклад. A. В. Бараноўскі ;рэдкал.: В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск :Беларуская навука, 2023. – 335 с.